Skip to main content

Хор “Cantate Domino” выступіў з канцэртам у Мірскім замку

chor mir 335 студзеня гродзенскі хор “Cantate Domino” у межах свайго 20-годдзя наведаў Мір, атрымаўшы запрашэнне ад гасціннага кіраўніцтва замкавага комплексу “Мір”.

Дзень пачаўся са святой Імшы і канцэрту ў касцёле св. Мікалая (помнік архітэктуры XVI ст.). Хор выканаў перад парафіянамі і пробашчам кс. Аляксандрам Севасцьяновічам калядныя песні.

Далей хор працягнуў атмасферу Божага Нараджэння калядным канцэртам у замку.

У яго выкананні прагучалі вядомыя і малавядомыя творы, сярод якіх “Wśród nocnej ciszy”, “Adeste fideles”, “Lulajże, Jezuniu”, “A cóż z Tą Dzieciną”. Дзякуючы такім канцэртам хор мае магчымасць садзейнічаць захаванню і перадачы культурнай спадчыны.

З экскурсіяй па замку і прагулкамі вакол яго гэты дзень для членаў хору быў напоўнены эмоцыямі і захапленнем ад адчування жывога подыху стагоддзяў. У вежы Мірскага замка яны пабачылі капліцу, якую заснаваў і назваў у гонар свайго нябеснага апекуна князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка ў канцы XVI ст. Памяшканне добра захавалася, і ўпершыню за стагоддзі ў капліцы зноў загучалі галасы ўжо сучаснага хору.

Aлена Будроўская

 

"Cantate Domino", хор