Зімовыя канікулы для моладзі з гродзенскай парафіі Святога Духа распачаліся насычана. З 26 па 29 снежня праходзілі адмысловыя дні засяроджання ў Парэччы. Гэта была добрая магчымасць, каб глыбей пазнаць Бога, памаліцца і лепш пазнаёміцца адзін з адным, крэатыўна правесці вольны час.
Да хлопцаў і дзяўчат далучыўся дыякан Яўген Амасёнак, які падрыхтаваў для іх канферэнцыю і падзяліўся сакрэтамі прыгатавання хлеба і іншага печыва.
Моладзь мела час і на калядаванне. Пераапрануўшыся ў пастушкоў, каралёў і іншых біблійных герояў, яны з песнямі наведвалі мясцовых жыхароў i дзяліліся з імі радасцю Божага Нараджэння.
Дарэчы, падобныя сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі: у трэці раз хлопцы і дзяўчаты распачалі зiмовыя канiкулы у Парэччы.
Тэкст: Валерый Руселевіч