28 снежня ў Вроцлаве (Польшча) пачалася 42-я Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная супольнасцю з Тэзэ. Сустрэча працягнецца да 1 студзеня.
У Вроцлаў прыехала больш за 20 тысяч маладых людзей з амаль 70 краін. Сярод іх таксама прадстаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі.
Супольнасць у Тэзэ была створана ў 1940 г. па ініцыятыве швейцарскага евангеліста-рэфарматара Ражэ Шуца. Ён заснаваў кляштар, жадаючы такім чынам сабраць падобных да яго пратэстантаў розных напрамкаў, якія б дзейнічалі на карысць еднасці Касцёла.
З цягам часу ў Тэзэ пачалі прыбываць таксама католікі і праваслаўныя. Сёння супольнасць мае сапраўды экуменічны характар. На яе чале стаіць са жніўня 2005 г., пасля трагічнай смерці заснавальніка, брат Алоіз.
З 1978 г. браты з Тэзэ штогод арганізуюць на мяжы праходзячага і новага года ў розных месцах Еўропы сустрэчы маладых людзей з усяго кантынента ў межах так званай Пілігрымкі надзеі па зямлі. Сустрэча ў Польшчы адбываецца ў пяты раз.
Кс. Юрый Марціновіч