Skip to main content

Фотафакт: дзяленне аплаткай для малітоўных груп прайшло ў Іўі

322 снежня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася аплаткавая сустрэча для членаў малітоўнай групы “Легіён Марыі” і руху “Маці ў малітве”.

Члены гэтых апостальскіх груп, якія дзейнічаюць пры парафіі, мелі магчымасць выказаць адзін аднаму віншаванні і падзякаваць за тое, што супольна крочаць за Езусам Хрыстом і трываюць з Яго Касцёлам. Таксама гэта была нагода абмеркаваць планы далейшага развіцця гэтых груп у парафіі.

Сустрэчу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі.

Кс. Юрый Марціновіч