Skip to main content

Конкурс на лепшую бэтлеемскую стаенку прайшоў у Іўі

iue 322 снежня ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбыўся конкурс на лепшую бэтлеемскую стаенку. На штогадовы конкурс было выстаўлена 76 стаенак.

Усе працы былі выкананы дзецьмі з удзелам бацькоў. Тэматыка была звязана з гістарычнай бэтлеемскай стаенкай, дзе дзве тысячы гадоў таму нарадзіўся Езус Хрыстус. Акрамя Святой Сям’і з Назарэта, дзеці змясцілі ў стаенкі жывёл, якія былі сведкамі нараджэння Божага Сына.

Конкурс на найпрыгажэйшую стаенку ў парафіі стаў ужо традыцыйным. Сёлета ён праходзіў у 17-ы раз.

Арганізатар конкурсу кс. Ян Гавецкі ўручыў дзецям маленькія падарункі за ўдзел і падзякаваў за тое, што такім чынам яны жадаюць захоўваць прыгожыя традыцыі, якія існуюць у іўеўскай парафіі.

Працы дзяцей можна пабачыць з 26 снежня па 15 студзеня ў іўеўскім музеі.

 

Kс. Юрый Марціновіч