Skip to main content

Біскуп Станеўскі наведаў дом начнога прабывання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Гродне

naczlezka 2Увечары 19 снежня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, дырэктар Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Раман Рачко і навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі дом начнога прабывання для асобаў без пэўнага месца жыхарства.

Таксама супрацоўнікі ДАІ правялі там лекцыю аб карыстанні флікерамі і павіншавалі людзей, якія прабываюць у гэтым доме, з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння.

“Езус Хрыстус, прыходзячы ў наш свет, прыносіць супакой і любоў Бога. Вельмі важна, каб на Божае Нараджэнне ніхто не застаўся без увагі і памяці. Вы, як і кожны чалавек, патрабуеце любові”, – з гэтымі словамі вярнуўся біскуп Юзаф Станеўскі да ўдзельнікаў сустрэчы.

Мужчыны і жанчыны, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах i не маюць даху над галавой, на свята атрымалі падарункі ад таварыства “Карытас”.

Біскуп павіншаваў усіх жыхароў і супрацоўнікаў дома начнога прабывання са святам Божага Нараджэння і запэўніў, што бедныя і ўбогія ніколі не застаюцца без падтрымкі Касцёла, як духоўнай, так і матэрыяльнай.

Aндрэй Юхнік