Skip to main content

Акцыя "Кошык дабрыні" пачалася ў Навагрудку

dabrynia 4У Навагрудку ў гандлёвым цэнтры «Поні» па вул. Міцкевіча дадзены старт каляднай дабрачыннай акцыі «Кошык дабрыні». Акцыя арганізавана парафіямі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку і св. Казіміра ва Уселюбе.

Акцыя ладзіцца трэці год запар. Каб дапамогу атрымалі як мага больш сем’яў, кожны год да яе далучаюцца розныя гандлёвыя аб’екты горада і раёна. Пастанныя партнёры — крамы «Поні» ТДА «КамРадГандаль», «Родны кут» Навагрудскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, «Востраў чысціні і смаку» ПГУП «ЗахадХімГандаль».

dabrynia 3

У межах акцыі, якая працягваецца да 15 студзеня, ажыццяўляецца збор прадуктаў харчавання, якія не патрабуюць асаблівых умоваў захоўвання і з доўгім тэрмінам годнасці (крупы, мука, алей, кансервы, пячэнне і г.д.), гігіенічных прыладаў, канцылярскіх тавараў.

Любы з названых тавараў патрэбна пакласці ў спецыяльны кошык, устаноўлены ў магазіне.

Арганізатары і валанцёры акцыі сталі яе першымі ўдзельнікамі і за пару хвілін напоўнілі першы «Кошык дабрыні».

У мінулым годзе акцыя сабрала ў Навагрудку каля 500 кг харчовых тавараў, якія пазней былі раздадзены найбольш патрабуючым жыхарам Навагрудчыны.

Кс. Юрый Жэгарын