Skip to main content

Прадстаўнікі душпастырства “OPEN” павіншавалі хворых дзяцей з блізкімі святамі

open dzeci 817 снежня дабрачынная група “Уваскрасенне” Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” пад кіраўніцтвам кс. каноніка Антонія Грэмзы наведала дзяцей з асаблівасцямі развіцця з Гродзенскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

 

Маладыя людзі падзяліліся радасцю з нагоды блізкіх святаў Божага Нараджэння з дзецьмі, чые магчымасці абмежаваныя па прычыне здароўя.

Яны выказалі ім добрыя словы і святочныя віншаванні, а таксама падарылі слодычы.

Дабрачынная група “Уваскрасенне” ўжо шмат гадоў супрацоўнічае з гэтым цэнтрам для “асаблівых” дзяцей. У межах супрацоўніцтва яна арганізуе для іх святы з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці і з іншых нагодаў, a напярэдадні святаў прыходзіць да іх у госці з віншаваннямі і салодкімі падарункамі.

Кс. Юрый Марціновіч