Skip to main content

Iнфармацыя для вернікаў новай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне

bernackaja 1Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, кіруючыся духоўным дабром вернікаў і развіццём Хрыстовага Касцёла ў Гродзенскай дыяцэзіі, паклікаў да існавання сваім дэкрэтам новую парафію благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне.

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, парафія атрымала дзяржаўную рэгістрацыю.

У склад новай парафіі дэкрэтам біскупа ўвайшлі вуліцы гарадскіх мікрараёнаў: Ласосна 1, 2, 3, 4, Баранавічы 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, а таксама вуліцы некалі вёскі Тарусічы ўздоўж вуліц Цэнтральная і Спутнік-Прыдарожная.

Вернікі новай парафіі да моманту пабудовы сваёй часовай капліцы для правядзення набажэнстваў будуць карыстацца парафіяльным касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах.

Святая Імша кожную нядзелю для вернікаў новай парафіі будзе адбывацца ў 13.00.

Першая Імша, якая ўрачыста пакладзе пачатак новай супольнасці, адбудзецца 15 снежня.

Да ўдзелу ў Эўхарыстыі і супольным утварэнні новай парафіі ў горадзе над Нёманам – найперш будавання жывога Касцёла – усіх сваіх новых парафіян і людзей добрай волі сардэчна запрашае яе пробашч кс. Юрый Марціновіч.