Skip to main content

Рэкалекцыі для міністрантаў з Навагрудка адбыліся ва Уселюбе

uselub 216 міністрантаў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку прынялі ўдзел у рэкалекцыях, якія адбыліся ва Уселюбе.

У праграме былі катэхезы, малітвы, супольны шпацыр і навука банцаў (танцаў з жэстамі). Рэкалекцыі мелі перш за ўсё духоўна-інтэграцыйны характар, каб моладзь і дзеці бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, маглі супрацоўнічаць і адчуваць сябе больш адказнымі за Касцёл і даручаныя ім абавязкі.

uselub 1

Таксама міністранты і кандыдаты да літургічнай службы алтара прагледзелі фільм “Найвялікшы Цуд” пра сапраўдную прысутнасць Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі. Кожны меў магчымасць выявіць свае таленты ў спецыяльна зладжаных конкурсах па эрудыцыі, творчасці і спорту.

За актыўны ўдзел некаторыя з хлопцаў былі ўзнагароджаныя памятнымі і салодкімі прызамі.

Кс. Юрый Жэгарын