Skip to main content

Баль усіх святых адбыўся ў Смаргоні

bal smargon 223 лістапада ў парафіі Святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыўся баль усіх святых.

Дзеці мелі магчымасць увайсці ў ролю нейкага святога ці святой. Кожны каротка распавёў пра свайго нябеснага сябра.

Пасля супольнай Імшы “малыя святыя” танчылі, спявалі, удзельнічалі ў конкурсе, атрымалі падарункі за актыўны ўдзел у ружанцовым набажэнстве ў кастрычніку. Напрыканцы сабраных чакаў салодкі стол і падарункі кожнаму з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых.

С. Магдаліна Кулай CSCII