Skip to main content

Баль усіх святых у гродзенскай францішканскай парафіі: святыя сярод нас

bal fr 491 лістапада ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканская) адбыўся баль усіх святых. У сустрэчы ўдзельнічала шмат дзяцей, якія апрануліся ў касцюмы розных святых і благаслаўлёных.

Мерапрыемства пачалося святой Імшой, якую ўзначаліў вікарый парафіі а. Павел Раманчук OFM Conv.

Як тлумачаць арганізатары, такім чынам яны хацелі з аднаго боку стварыць пазітыўную альтэрнатыву забавам Хэлоўіну, якія становяцца ўсё больш папулярнымі ў нашым асяроддзі, а з іншага – падтрымаць новую традыцыю, у якой святыя адыгрываюць вялікую ролю як нашы заступнікі і апекуны.

Гэтая ініцыятыва нагадала дзецям, што святыя сярод нас, а святасць дасяжная не толькі абраным, а з’яўляецца звычайным абавязкам кожнага чалавека.

Асабліва здзіўлялі выкананыя ўласнаручна, з найдрабнейшымі дэталямі, убранні. Сустрэча завяршылася салодкім пачастункам.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: архіў парафіі