Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў Англію

anglia 2619-22 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч знаходзіўся з візітам у Англіі. У межах свайго прабывання там іерарх наведаў шмат святыняў, сустрэўся з вернікамі, узначаліў урачыстасці.

У першы дзень візіту біскуп узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Яна Хрысціцеля ў Норыджы.

У наступны дзень ён цэлебраваў Імшу ў касцёле св. Томаса Бэкета ў Брэндане. У гэты дзень туды былі ўрачыста ўнесены рэліквіі св. Фаўстыны Кавальскай.

У межах візіту пастыр Касцёла на Гродзеншчыне ў літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ здзейсніў пілігрымку ў санктуарый Маці Божай ва Уолсінгеме, які называецца таксама Англійскім Назарэтам. У гэтым асаблівым для англійскіх католікаў месцы біскуп маліўся ў інтэнцыі Гродзенскай дыяцэзіі, якая была паклікана да існавання святым Папам.

Кс. Юрый Марціновіч