Skip to main content

Біскуп Станеўскі наведаў у межах кананічнай візітацыі парафіі ў Астрыне і Ішчолне

astryna 24У межах кананічнай візітацыі, якая зараз праходзіць у Шчучынскім дэканаце, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафіі Св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Астрыне і Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчолне.

Падчас наведвання парафіі ў Астрыне іерарх сустрэўся з бацькамі святароў і сясцёр законных, якія паходзяць з яе. Ініцыятарам сустрэчы быў яе пробашч кс. Зянон Рамейка SCJ.

Біскуп меў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з бацькамі, якія стварылі ў сябе дома такія ўмовы, дзякуючы якім іх дзеці пайшлі за голасам Хрыста, каб служыць у Касцёле.

У Ішчолне іерарх азнаёміўся з сітуацыяй парафіі, а таксама памаліўся разам з вернікамі і ўдзяліў ім на далейшае крочанне за Хрыстом і трыванне ў веры пастырскае благаслаўленне.

Кс. Юрый Марціновіч