3 кастрычніка адбылася кананічная візітацыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Шчучынскі дэканат). Візітацыю здзейсніў у прысутнасці святароў дэканату дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Згодна са старым звычаем іерарха прывіталі вернікі з хлебам. Пробашч кс. канонік Ян Рэйшэль запрасіў яго ў касцёл. Святар пазнаёміў біскупа з жыццём парафіяльнай супольнасці, узгадаўшы пра яе радасці і цяжкасці.
Падчас візіту іерарх між іншым узначаліў Імшу ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае гэтую парафію. Ён падзякаваў пробашчу за клопат аб матэрыяльнай святыні і духоўным Касцёле, які складаюць людзі.
Парафіянам ён падзякаваў за трыванне ў веры і перадаванне яе наступным пакаленням.
Кс. Юрый Марціновіч