28 верасня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся дабрачынны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.
Канцэрт сабраў поўны касцёл слухачоў. Ён быў прымеркаваны да парафіяльнага фэсту ў гонар св. Міхала Арханёла. На канцэрце прысутнічалі госці з Польшчы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Гродна, Ліды, Шчучына, Мастоў, Іўя і іншых месцаў.
У праграме прагучалі традыцыйныя рэлігійныя і класічныя сусветныя творы Вівальдзі, Гайдна, Данаўдзі, Моргана, Брукнэра, Каваллі, Франка і іншых у выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў І. Данько (арганіст касцёла ў Радашковічах), К. Мядзведзевай (выкладчыца музычнай акадэміі ў Мінску, канцэртмайстар), А. Міхневіча (арганіст касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку), Д. Апецянкі (саліст сімфанічнага аркестру пры маладзечанскім музычным каледжы) і В. Васюкевіча (саліста Узброеных сіл РБ).
Напрыканцы кожны жадаючы мог атрымаць запрашэнне на флейтавы канцэрт рэлігійнай музыкі, які адбудзецца ў гэтым касцёле 5 кастрычніка ў 15.00.
Кс. Юрый Жэгарын