21 верасня адбылася інтэграцыйная паездка літургічнай службы алтара парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне ў Гродна.
Адной з прычын наведвання сталіцы нашай вобласці было азнаямленне з грэка-каталіцкай культурай. Гэтую тэматыку наблізіў міністрантам айцец Андрэй Крот, душпастыр гродзенскай парафіі Маці Божай Фацімскай.
Забаўляльная частка праграмы дала хлопцам магчымасць праявіць сваю кемлівасць у стратэгічнай гульні лазертаг.
JM