Skip to main content

Фотафакт: прайшлі малітоўна-інтэграцыйныя сустрэчы піярскіх студэнтаў і старэйшай моладзі ў Гродне і Мінску

szuczin molod 1Можна сказаць, што ўжо традыцыйна ў верасні ў Гродне і Мінску адбыліся малітоўна-інтэграцыйныя сустрэчы студэнтаў і старэйшай моладзі, якая на дадзены момант вучыцца ці працуе ў гэтых гарадах, з парафій, у якіх служаць айцы піяры.

Піяры, чыя галоўная мэта – навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі, стараюцца атачыць духоўнай апекай маладых людзей, якія выйшлі з парафій, дзе яны служаць. Таму на пачатку навучальнага года яны наведваюць моладзь, каб акунуцца ў атмасферу, у якой яна знаходзіцца зараз. Гэта нагода да працягу душпастырства, якое пачалося ў родных парафіях маладых людзей.

szuczin molod 2

Сустрэча айца Пяцельчыца з моладдзю ў Гродне адбылася 16 верасня, у Мінску – 23 верасня.

Кс. Юрый Марціновіч