24 верасня ў будынку гродзенскай курыі яе супрацоўнікі выказалі віншаванні біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу з нагоды яго 70-годдзя.
Тыя, хто кожны дзень служыць у цэнтры дыяцэзіі і клапоціцца аб адпаведным функцыянаванні мясцовага Касцёла, найперш выказалі словы ўдзячнасці ў адрас іерарха за яго шматгадовае служэнне, для якога характэрныя вялікая прастата і пакора Касцёлу на Гродзеншчыне. Яны пажадалі, каб у юбіляра было шмат сіл на далейшыя гады.
Ад імя ўсіх найбліжэйшых супрацоўнікаў віншаванні выказаў кс. канонік Аляксандр Мацкевіч, канцлер курыі.
Са свайго боку біскуп Аляксандр падзякаваў усім супрацоўнікам курыі за служэнне на карысць Касцёла і вялікі ўклад у развіццё дыяцэзіі.
Сустрэча працягнулася за святочным сталом.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Ангеліна Марцішэўская