Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Біскуп Станеўскі прыняў удзел у сустрэчы моладзі ў мінскай архікатэдры

20 Верасня 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 20 Верасня 2019

katolik 6Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які з’яўляецца адказным за душпастырства моладзі ў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прыняў удзел ва ўрачыстым благаслаўленнi моладзі і студэнтаў на новы навучальны год, якое адбылося ў Мінску.

Як паведамляе Catholic.by, 19 верасня ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася святая Імша ў інтэнцыі моладзі, якая распачала новы навучальны год. Цэлебрацыю літургіі ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Падчас Імшы арцыбіскуп між іншым нагадаў моладзі, што трэба ўзрастаць не толькі інтэлектуальна, але і духоўна. Напрыканцы Імшы іерарх удзяліў моладзі і студэнтам спецыяльнае благаслаўленне, а таксама благаславіў залікоўкі.

katolik 4

Пасля Эўхарыстыі распачалася першая ў гэтым навучальным годзе агульная сустрэча моладзі ў архікатэдры, на якой сабраліся маладыя людзі з розных парафій сталіцы. Сустрэча праходзіла ў форме дыялогу з іерархамі. Маладыя людзі мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх хвалююць. Іерархі з радасцю адказвалі, дзяліліся сваімі думкамі і ўспамінамі, жартавалі.

Біскуп Юзаф Станеўскі заклікаў моладзь чытаць Апостальскую адгартацыю папы Францішка Christus Vivit, якую неаднойчы цытаваў падчас сустрэчы.

Таксама ён заахвоціў памятаць пра свае карані, прыслухоўвацца да сваіх бабуль і дзядуляў, бо ім, якія праз гады захавалі веру, ёсць што нам сказаць.

Напрыканцы біскуп пажадаў маладым людзям словамі папы Францішка: «Няхай Дух Святы прыспешвае вас да бегу наперад. Касцёл патрабуе вашага энтузіязму, вашых ідэй, вашай веры. Нам гэта патрэбна! І калі дойдзеце туды, куды мы яшчэ не дайшлі, будзьце цярплівымі, пачакайце нас».

Сустрэча з іерархамі стала нагодай, каб натхніць моладзь не толькі на добрую вучобу, але і на добрыя ўчынкі.

katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik
katolik Download katolik

Фотa: Catholic.by

 

0
Створана 20 Верасня 2019
Абноўлена 20 Верасня 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя