Skip to main content

Выйшаў дыск гродзенскага хору “Vox Domini”

kruzelka 1Хор “Vox Domini” гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) у сярэдзіне верасня выпусціў свой першы дыск.

Як паведамляе сайт парафіі redemptor.by, гэты дыск з’яўляецца вынікам 10-гадовай працы харыстаў. Дыск быў выпушчаны ў Супраслі (Польшча).

Хор “Vox Domini” (з лац. – “Голас Пана”) быў заснаваны ў сакавіку 2009 г. пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Гэта змяшаны аматарскі хор.

kruzelka 2

Яго членамі з’яўляюцца парафіяне, якія захапляюцца спевам. Сваімі галасамі яны праслаўляюць Пана падчас святой Імшы, адпустовых урачыстасцяў, святаў Божага Нараджэння і Вялікадня, а таксама канцэртных выступленняў. Зараз у ім удзельнічае каля 40 чалавек. Кіраўнік і дырыжор хору – Вольга Маркевіч.

Хор выступае з канцэртамі ў Беларусі і Польшчы.