Skip to main content

Mалітва на распачацце навучальнага і катэхетычнага года адбылася ў лідскай Фары

prylady 30Гэтае першая верасня выдалася ў Лідзе незвычайным для школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў. Бо «лінейка» адбылася не ў школе, а ў касцёле.

Усе, ад малога да вялікага, дзеці і моладзь лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прыйшлі 1 верасня ў святыню, дзе адбылося благаслаўленне на наступны навучальны i катэхетычны год, а таксама благаслаўленне школьных і студэнцкіх прыладаў.

Некаторыя з дзяцей прынеслі амаль усе свае падручнікі, а студэнты абышліся толькі залікоўкай.

У гаміліі вікарый парафіі кс. Дзяніс Бразінскі пажадаў поспехаў у новым навучальным годзе, а таксама нагадаў, што трэба развівацца не толькі ў вучобе, але і ў пазнанні Бога.

На наступны дзень дзеці і моладзь скіраваліся на свае месцы вучобы.

Марыя Чарняк