Skip to main content

Семінарыст Віктар Рушлевіч прынёс вечныя манаскія абяцанні ў рэгулярных латэранскіх канонікаў

 ruszlewicz sluby 22Літургічны ўспамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла, які адзначаецца 28 жніўня, з'яўляецца вялікай урачыстасцю і галоўным патранальным святам Ордэна рэгулярных латэранскіх канонікаў.

У гэты дзень у базыліцы Божага Цела ў Кракаве (Польшча) адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, якую ўзначаліў генеральны настаяцель гэтай манаскай супольнасці кс. Франко Бергаміно CRL.

Падчас Імшы між іншым семінарыст Віктар Рушлевіч CRL, які паходзіць з парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы (Лідскі дэканат), прыняў вечныя манаскія абяцанні. Праз іх прыняцце ён назаўсёды злучыў сваё жыццё з ордэнам.

 ruszlewicz sluby 28

Ордэн рэгулярных канонікаў засноўвае сваю духоўнасць на Рэгуле св. Аўгустына. Ён практыкуе евангельскія цноты паслухмянасці, чыстасці і супольнага жыцця без уласнасці. Ордэн не прывязвае сваю душпастырскую дзейнасць да нейкай канкрэтнай сферы. Ён адкрыты на любую форму працы ў Касцёле.

Дэвіз ордэну, у якім заключаецца ўся яго місія, – словы з Дзеяў Апосталаў: мець «адно сэрца і адзін дух», як у манаскім жыцці ў кляштарах, так і ў душпастырскім служэнні Касцёлу.

У Беларусі рэгулярныя латэранскія канонікі служаць ужо шмат гадоў на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі – у Вавёрцы, ядкуль паходзіць семінарыст Віктар Рушлевіч. Зараз там служыць адзін святар, які таксама паходзіць з гэтай парафіі – кс. Андрэй Роўба CRL.

 Kс. Юрый Марціновіч