23-25 жніўня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для мужчын. На іх сабраліся 27 чалавек з Гродна, Навагрудка, Ліды, Мінска, а таксама ўдзельнікі руху «Mужчыны святога Юзафа» ў Польшчы.
Як паведамляе інтэрнэт-старонка руху «Mужчыны святога Юзафа», рэкалекцыі праходзілі пад назвай «Эўхарыстыя ў маім жыцці. “Гэта чыніце на Маю памяць”». З канферэнцыямі выступаў пробашч парафіі св. Міхала Арханёла кс. доктар Юрый Жэгарын.
У першай канферэнцыі святар засяродзіў увагу на сувязі Эўхарыстыі і Пасхі, на тым, чым для вернікаў з’яўляецца літургія, пра што яна нагадвае, як належыць перажываць святую Імшу.
Для ўсiх жадаючых былі арганізаваны экскурсіі па касцёлах Перамянення Пана і св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Таксама ўдзельнікі наведалі месца расстрэлу навагрудскіх сясцёр-мучаніц.
Паводле: msj.by