Skip to main content

Двое кандыдатаў з Гродзенскай дыяцэзіі прыняты ў семінарыю ў другім туры ўступнага экзамену

2019 08 13 seminary 005

13 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Як паведамляе catholic.by, на першы год у другім туры было прынята трое кандыдатаў. Двое з іх паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі: Андрэй Рушніцкі (парафія Божай Міласэрнасці, Гродна) і Максім Ваўчок (парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай, Масты).

2019 08 13 seminary 002

Экзамен прымала камісія ў наступным складзе: ксёндз Павел Эйсмант, куратар 1-га курса, старшыня камісіі, i ксёндз Юрый Пракапюк, віцэ-рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

2019 08 13 seminary 004

Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл.

Пасля пісьмовай часткі экзамену кандыдаты сустрэліся з адным з членаў камісіі на кваліфікацыйнай размове.

2019 08 13 seminary 001

Нагадаем, што па выніках першага туру ўступнага экзамену, які прайшоў у Мінску 24 ліпеня, на першы курс ужо былі залічаны пяць кандыдатаў: трое з Гродзенскай дыяцэзіі і па адным з Віцебскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таму ў верасні сваю фармацыю да святарства распачнуць восем чалавек, пяць з якіх паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі.