7 жніўня фігура святога Міхала Арханёла ў межах перегрынацыі, якая адбываецца зараз у нашай краіне, прыбыла ў Смаргонь.
На вуліцы горада выйшлі прывітаць фігуру мясцовыя жыхары. Пасля ў працэсіі са спевам фігура была ўнесена ў касцёл св. Міхала Арханёла, дзе служаць ксяндзы салезіяне.
У касцёле адбылася святая Імша, што ўзначаліў кс. Ігар Лашук, які з’яўляецца кусташам фігуры і спадарожнічае ёй падчас перегрынацыі.
Для вернікаў смаргонскай парафіі гэта была асаблівая малітоўная сустрэча, бо менавіта ў іх супольнасці ўшаноўваецца св. Міхал Арханёл, заступнік парафіі. Таму асаблівым чынам маліліся за ўсю парафіяльную супольнасць і за ўсю краіну, каб святы Міхал аберагаў наш народ ад усялякага зла і небяспекаў.
Кс. Юрый Марціновіч