Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Біскуп Кашкевіч узначаліў Імшу на заканчэнне ўрачыстасцяў у Росі

5 Жніўня 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 05 Жніўня 2019

ros kaszk 40

4 жніўня завяршыліся ўрачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Пана Езуса Журботнага ў Росі. Святую Імшу на заканчэнне ўрачыстасцяў узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 

Сёлета ў санктуарыі асабліва маліліся ў інтэнцыі сем’яў нашай краіны. Таксама прасілі Езуса Журботнага, каб кожная сям’я ў сваім доме стварала адпаведны клімат, што спрыяла б нараджэнню новых і шматлікіх пакліканняў да служэння ў Касцёле.

У гаміліі біскуп Кашкевіч падкрэсліў важнасць гэтага санктуарыя, які, па яго словах, нікога не пакідае абыякавым. “Незвычайна моцна ён узрушвае чалавечыя сэрцы і прамаўляе да сумлення. Звяртаецца таксама да сэрцаў халодных, абыякавых, зацвярдзелых і сумленняў, якія часта спячыя, нячулыя, глухія”, – сказаў іерарх.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заўважыў, што ў гэтым месцы на працягу стагоддзяў выходзіць на сустрэчу з чалавечай слабасцю і немаччу наш Збаўца і робіць гэта ў вельмі яскравым знаку – фігуры, якая прадстаўляе Яго як Журботнага.

“Выгляд Езуса засмучанага, церпячага, прыніжанага, поўнага вялікага болю, як фізічнага, так і духоўнага, нагадвае нам пра таямніцу Яго мукі”, – дадаў біскуп.

ros kaszk 23

Гэтая цудадзейная фігура ўжо больш за 400 гадоў прадстаўляе Пана Езуса ў хвіліны перад Крыжовым шляхам або непасрэдна перад укрыжаваннем. Яна, па словах іерарха, увасабляе ўсе цярпенні, прынятыя Езусам дабравольна для збаўлення чалавецтва.

“Прадстаўлены тут Хрыстус Журботны нагадвае нам праўду пра бясконцую Божую любоў і прагненне збаўлення кожнага чалавека”, – адзначыў біскуп.

Ён дадаў, што кожны чалавек, як вучань Хрыста, павінен ісці ў сваім жыцці шляхам крыжа, каб пасля заканчэння зямной пілігрымкі цешыцца бясконцай вечнай радасцю.

“Хрыстус Журботны, які глядзіць на нас з гэтай славутай ласкамі фігуры, заахвочвае нас не баяцца дарогі крыжа”, – сказаў біскуп, падкрэсліваючы, што крыж узбуджае ў чалавеку страх і непакой, аднак трэба памятаць, што, ідучы гэтым шляхам, мы ніколі не самотныя.

ros kaszk 30

“З намі Хрыстус Пан, які нас падтрымлівае сваёй ласкай, асвячае сваім словам, умацоўвае наш дух бязмернасцю сваіх дароў”, – адзначыў іерарх.

На заканчэнне гаміліі ён звярнуўся да ўсіх вернікаў з заклікам так выхоўваць свае сэрцы, каб яны ніколі не былі цвёрдымі на Божае слова, не занядбоўвалі духоўных спраў, не давалі сябе зняволіць каштоўнасцям гэтага свету.

На заканчэнне ўрачыстасцяў кусташ санктуарыя кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч падзякаваў за тое, што Рось для многіх – прыстанак у штодзённым імкненні праз жыццё, што шмат людзей часта цэлымі сем’ямі прыбывае ў санктуарый, каб адчуць на сабе позірк Хрыста.

Няхай жа вестка аб тым, што “роскі” Хрыстус благаслаўляе сваёй рукой і чулы да чалавечых цярпенняў, распаўсюджваецца па ўсім свеце, каб тут кожны мог адчуваць сябе як дома! Каб тут знаходзіў ласку, якая патрэбна яму менавіта ў гэтую хвіліну.

ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk
ros_kaszk Download ros_kaszk

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Павел Адамовіч

 

0
Створана 05 Жніўня 2019
Абноўлена 05 Жніўня 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя