У ліпені ў Варшаве (Польшча) адбылася 31-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. Парафіяда сабрала 1500 удзельнікаў з 7 краін (Польшча, Беларусь, Расія, Літва, Латвія, Германія, Украіна).
З Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічалі каманды з 13 парафій. Футбольная каманда з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) заняла першае месца. У футбольных спаборніцтвах удзельнічалі 13 каманд, катэгорыя 2003-2005 гады нараджэння.
Праект Парафіяда заснаваны на старагрэчаскай трыядзе “святыня — стадыён — тэатр”.
Акрамя спаборніцтваў, прысутныя мелі магчымасць удзельнічаць у святой Імшы, штодзённай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, ранішніх і вячэрніх малітвах. Больш за 1000 чалавек на працягу тыдня, калі праходзіла Парафіяда, удзельнічалі ў экскурсіях. На заканчэнне Парафіяды адбылася святая Імша ў варшаўскім касцёле Божага Провіду. Пасля ўсе ўдзельнікі наведалі месца пахавання заснавальніка Парафіяды айца Юзафа Ёньца, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.
Агульныя вынікі парaфіі Гродна-Аўгустовак на Парафіядзе:
1-е месца — футбол (катэгорыя 2003-2005 гг.)
2-е месца — баскетбол (катэгорыя 2003-2005 гг.)
1-е месца — бадмінтон — Валерый Сяўрук (катэгорыя 2003-2005 гг.)
1-е месца — плаванне, вольны стыль — Даніэль Якімчык (катэгорыя 2003-2005 гг.)
2-е месца — плаванне, класічны стыль — Даніэль Якімчык (катэгорыя 2003-2005 гг.)
2-е месца — шашкі — Віялета Каляндовіч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
3-е месца — шахматы — Віялета Каляндовіч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
3-е месца — конкурс рэлігійнай песні — Віялета Каляндовіч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
1-е месца — шахматы — Вераніка Жыгуліч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
1-е месца — шашкі — Вераніка Жыгуліч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
2-е месца — шахматы — Вікторыя Купчэўская (катэгорыя 2003-2005 гг.)
Наступнай падзеяй для большасці парафій, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, была магчымасць на працягу двух тыдняў адпачыць у “парафіядным летніку”.
Для парафій Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці і Адшукання Святога Крыжа ў Гродне, парафій у Слоніме, Мастах, Росі летнік прайшоў над Балтыйскім морам у Лэбе. У праграме былі штодзённая Імша, ранішнія і вячэрнія малітвы, пейнтбол, музей васковых фігур, экскурсія па горадзе, рэйс па моры на пірацкім караблі, джунглі-парк, а таксама многае іншае.
Удзельнікі летніку выказваюць падзяку Таварыству Парафіяды св. Юзафа Каласанса ў Варшаве.
Kс. Артур Малафей
Фота: Таццяна Карповіч