Skip to main content

Пілігрымы і ўдзельнікі Тракельскіх урачыстасцяў вызваленыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страў

salami 2068546 640Пілігрымы, якія прыбудуць 12 ліпеня ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях, а таксама ўсе, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях, вызваляюцца ад абавязку ўстрымання ад мясных страў.

Kанферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 74-м пленарным пасяджэнні, якое адбылося 8 сакавіка бягучага года, прыняла рашэнне на падставе канона 87, §1 Кодэкса Кананічнага Права аб вызваленні ад абавязку ўстрымання ад мясных страў у пятніцу падчас галоўных урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, Браслаўскай, Лагішынскай і Тракельскай.

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтым паслабленнем (дыспенсай), павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца Францішкa.

JM