Skip to main content

Біскуп Станеўскі ўзначаліў працэсію Божага Цела ў лідскай Фары

lida bcela 4123 чэрвеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзначаліў святую Імшу і працэсію Божага Цела.

Вернікі сабраліся разам на Імшы, а пасля вырушылі ў эўхарыстычную працэсію вуліцамі горада. Працэсію ўпрыгожвалі духавы аркестр і парафіяльны хор.

На Імшы таксама прысутнічалі дзеці, якія ў гэтым годзе прынялі Першую святую Камунію. Малодшыя парафіяне актыўна ўдзельнічалі ў працэсіі і дапамагалі ў яе арганізацыі.

Напрыканцы Эўхарыстыі пробашч парафіі кс. канонік Уладзімір Гуляй падзякаваў усім прысутным святарам, моладзі, літургічнай службе алтара, вернікам і дзецям за жывое сведчанне нашай веры: "Прыняўшы Хрыста ў постаці хлеба падчас святой Імшы, мы выйшлі за жывым Езусам, укрытым у Найсвяцейшым Сакрамэнце, вуліцамі Ліды".

Яна Чайко

Фота: Яна Чайко і Анастасія Муціловіч