Skip to main content

Імша для выпускнікоў адбылася ў Шчучыне

wypusk sz 30Ужо сталася добрай традыцыяй, што моладзь, пасля школьных экзаменаў, перад выпускным вечарам, наведвае парафіяльную святыню, каб дзякаваць Богу за час навучання, за ўсіх, хто на працягу адзінаццаці гадоў дапамагаў узрастаць духоўна і інтэлектуальна, а таксама прасіць Святога Духа аб дапамозе на далейшым ужо самастойным шляху.

На св. Імшы за выпускнікоў таксама прысутнічалі бацькі і настаўнікі сваіх выхаванцаў. У невялічкім казанні моладзь мела магчымасць пачуць словы заахвоты трымацца ў дарослым жыцці Езуса, як свайго сябра і з Ім будаваць сваё жыццё.

A. Віталій Слука SP

Фота: Рыта Янкоўская і Людміла Казлова