11 чэрвеня, у першы дзень XI Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая праходзіць у Гродне, удзельнікаў чакалі конкурсы малюнка, рэлiгiйнай песнi “Sacro Song” i бадмінтон.
Малюнкі трэба было выканаць на тэму “Вартасць сям’і адкрываю ў Касцёле”. Конкурс рэлігійнай песні таксама быў, як заўсёды, на высокім узроўні: прыгожыя касцюмы, музычная апрацоўка, сцэнiчная пастаноўка. Вялікую зацікаўленасць праявілі ўдзельнікі і да бадмінтону.
Стомленыя i абпаленыя летнім сонцам, недахопу ў якім сёлета няма, але з радаснымі вачыма, дзеці і моладзь разам, як адна вялікая сям’я, маліліся і дзякавалі Пану за перажыты дзень, за таленты і дары, якія Ён дае ім.
Пасля благаслаўлення юныя вернікі пайшлі адпачываць, каб заўтра з новымі сіламі дасягаць чарговых вяршыняў.
Дзверы сваіх дамоў для ўдзельнікаў Парафіяды адчынілі вернікі гродзенскіх парафій Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і Божай Міласэрнасці.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: Аліна Пяценка