Skip to main content

Біскуп Кашкевіч прыняў удзел у святкаванні юбілею сакры біскупа Дыдыча ў Польшчы

dragiczyn 22З нагоды юбілею 25-годдзя біскупскай сакры біскупа Антонія Пацыфіка Дыдыча OFMCap 10 чэрвеня ў катэдры ў Драгічыне (Польшча) адбылася ўрачыстая Імша падзякі.

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, і ў 20-ю гадавіну візіту Яна Паўла ІІ у Драгічын маліліся аб патрэбных ласках для біскупа Дыдыча, шматгадовага пастыра Драгічынскай дыяцэзіі.

У святкаваннях прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, якія прадстаўлялі епіскапат Беларусі.

Біскуп Антоні Пацыфік Дыдыч прыняў сакру з рук арцыбіскупа Юзафа Кавальчыка, Апостальскага Нунцыя ў Польшчы, 10 ліпеня 1994 г. Быў пастырам Драгічынскай дыяцэзіі на працягу 20 гадоў. Акрамя гэтага, вёў і працягвае весці актыўную дзейнасць на карысць Паўсюднага Касцёла.

Да атрымання біскупскай сакры, у 1982–1994 гг., ён працаваў у Рыме як генеральны дэфінітар Ордэну Братоў Меншых Капуцынаў. Займаўся манаскімі справамі ў краінах былога Савецкага Саюза. Дасканала ведае Беларусь, неаднаразова наведваў яе і быў госцем розных касцёльных урачыстасцяў.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Пётр Здзеборскі