15 мая 196 чалавек з дэканата Ашмяны прынялі сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання), які ўдзяліў ім кс. біскуп Аляксандр падчас св. Імшы, што распачалася ў гадзіну Божай Міласэрнасці. На св. Імшы прысутнічалі святары з дэканата, а таксама кс. праф. Тадэуш Крахэль з Беластока.
З казаннем звярнуўся да вернікаў кс. Раман з Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, які гаварыў пра дары Святога Духа і прыгадаў пра тое, колькі намаганняў было прыкладзена, каб святыню вярнулі, а таксама пра пакутніцкую смерць апошняга святара касцёла перад тым, як святыню зачынілі. Св. Імшу ўпрыгожыў спеў касцельнага хора і двух схол.
Варта адзначыць, што тыдзень раней, 8 мая, у ашмянскім касцёле прыступілі да Першай Камуніі 195 дзяцей, што з’яўляецца прыгожым сведчаннем таго, што Касцёл надалей жывы. Таму што гэта менавіта вернікі з’яўляюцца Жывым Касцёлам, часткай Паўсюднага Касцёла.
Заўтра ў ашмянскім дэканаце распачынаюцца святарскія рэкалекцыі, у якіх прымуць удзел 12 святароў з дэканата. Правядзе іх кс. праф. Тадэвуш Крахэль з Белестока.