Skip to main content

Сустрэча членаў “Апостальства добрай смерці” прайшла ў Тракелях

apostal trak 518 мая ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася сустрэча малітоўнай групы “Апостальства добрай смерці”. Члены групы прыбылі з Ліды.

Сустрэча пачалася малітвай Ружанца да сямі мукаў Маці Божай. Святую Імшу ўзначаліў кс. Дзяніс Бразінскі, вікарый лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара).

Затым перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам вернікі даручылі Богу ўсе свае асабістыя просьбы. На заканчэнне сустрэчы кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі ўдзяліў усім благаслаўленне, падзякаваў за наведванне санктуарыя і за дапамогу ў пашырэнні культу Маці Божай Тракельскай.

“Апостальства добрай смерці” – малітоўная група, якая нагадвае пра вялікую неабходнасць добрай падрыхтоўкі да канчатковай сустрэчы з Богам. Той, хто ўступае ў гэтую групу, праз свае малітвы і ахвяры жадае выпрасіць для верных католікаў трыванне ў асвячальнай ласцы, для абыякавых да рэлігіі і грэшнікаў – ласку навяртання і для ўсіх – добрую і святую смерць.

Рэалізуючы гэтыя мэты, той, хто належыць да апостальства, часта скіроўвае свае думкі да вечнасці, стараецца пазбягаць граху, каб узрастаць у дабры і быць такім чынам гатовым да смерці кожную хвіліну жыцця.

Кс. Юрый Марціновіч