11 мая ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Стадніках (Польшча) Віталій Венцкевіч, які належыць да Кангрэгацыі Святароў Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцане), прыняў пасвячэнне ў ступені дыяканату.
На ўрачыстасць з’ехаліся шматлікія сэрцане з Польшчы і Беларусі, бацькі і родныя семінарыста.
Пасвячэнне ўдзяліў ардынарый Калішскай дыяцэзіі біскуп Эдвард Яняк, які ў гаміліі нагадаў, што святарства – дар, атрыманы ад Бога.
Дыякан Віталій Венцкевіч паходзіць з гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец), дзе служаць ксяндзы сэрцане. У Гродзенскай дыяцэзіі сэрцане працуюць таксама ў Астрыне. Роўна год таму пасвячэнне прэзбітэрату атрымаў старэйшы брат дыякана Віталія Аляксей.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: www.sercanie.pl