Skip to main content

"Мы - слугі Пана". Прэзентацыя моладзевых груп адбылася падчас ДДМ (+ відэа)

ddm scena 437 мая, у другі дзень ДДМ, маладыя вернікі прэзентавалі свае творчыя здольнасці падчас прадстаўленняў парафіяльных груп. У выступленнях кожная парафія імкнулася быць арыгінальнай. Праз спевы, танцы і невялікія тэатральныя пастаноўкі хлопцы і дзяўчаты праслаўлялі Маці Божую. З дапамогай выступаў яны распавялі, чаму навучыла іх Марыя і які прыклад жыцця ім падала.

Пра вернасць і чысціню ўзгадала моладзь з гродзенскай парафіі Св. Францішка Ксаверыя. Яны прадставілі гэтыя цноты ў выглядзе далікатных белых кветак, пра якія варта няспынна дбаць, каб яны не "звялі".

Дадалі энергіі сабраным студэнты з Нігерыі, якія з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі моладзевага душпастырства "ОPEN". Чарговы год запар яны прадставілі запальны танец і сарвалі гучныя апладысменты.

Гаспадары сёлетніх ДДМ, моладзь з піярскай парафіі ў Шчучыне, агучылі цікавыя факты пра свой горад і касцёл і прадставілі інсцэніроўку на марыйную песню.

Прэзентацыя груп заключалася таксама ў прадстаўленні моладдзю сваіх парафіяльных супольнасцяў. Такім чынам сабраныя маладзёны маглі лепш пазнаць адметныя рысы вернікаў і харызматы іх духоўных настаўнікаў, што ёсць у Гродзенскай дыяцэзіі і па-за яе межамі.

Ангеліна Марцішэўская

Фота: Павел Адамовіч