Skip to main content

Валанцёры Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці пачалі падрыхтоўку да свята дзяцей

ddd walancer 311 мая ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы) адбылася першая арганізацыйная сустрэча валанцёраў Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці. IX Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца 1 чэрвеня ў Гродне.

На сустрэчы сабралося больш за 30 чалавек з розных парафій Гродна, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у падрыхтоўцы свята для дзяцей Гродзенскай дыяцэзіі.

Кожны ўдзельнік сустрэчы запоўніў анкету, у якой напісаў свае даныя, а таксама некалькі слоў пра сябе і свае здольнасці. Потым арганізатары прааналізуюць анкеты, падзеляць абавязкі і размяркуюць удзельнікаў у адпаведныя групы і майстэрні, якія будуць дзейнічаць падчас Дня дзіцяці.

Арганізатары чакаюць і новых валанцёраў, якія захочуць разам падрыхтаваць шматлікія забавы для дзяцей падчас гэтага свята. Чакаюцца таксама новыя ідэі і задумы, якімі можа падзяліцца кожны жадаючы.

Паведаміць пра свой удзел у валанцёрстве і атрымаць больш інфармацыі пра гэта можна ў кс. Юрыя Марціновіча — арганізатара і адказнага за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці: e-mail: sakralna@op.pl  тэл.: (8 029) 784 05 72

Наступная сустрэча валанцёраў адбудзецца 9 мая ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 18.00.

JM