13 красавіка Крыжовы шлях вуліцамі горада прайшлі вернікі парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.
Набажэнства адбылося ў межах велікапосных рэкалекцый дакладна ў 28-ю гадавіну заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і прызначэння яе першым ардынарыем біскупа Аляксандра Кашкевіча.
Падчас Крыжовага шляху ўдзельнікі маліліся за дыяцэзію і за ўсе сем’і сваёй парафіі.
Пробашч кс. Яўген Учкуроніс дзякуе ўсім парафіянам за супольную малітву. Словы падзякі ён адрасуе таксама раённаму кіраўніцтву, міліцыі і ўсім людзям добрай волі.
У сёлетні Вялікі пост у Смаргоні гэта было ўжо другое набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі горада. Днём раней выйшлі на вуліцы з крыжам вернікі салезіянскай парафіі Св. Міхала Арханёла.
Езусу Хрысту, укрыжаванаму і ўваскросламу дзеля нашага збаўлення, хвала і пашана!
Kс. Юрый Марціновіч