Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі правёў велікапосныя рэкалекцыі ў Ваўкавыску

wlk staneuski 25У парафii святога Станicлава Косткi ў Ваўкавыску з 12 па 14 красавiка адбылiся велікапосныя рэкалекцыi, якiя правёў для вернікаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Распачалiся рэкалекцыi з Крыжовага шляху. На працягу ўсіх трох дзён парафіяне ўважліва ўслуховаліся ў словы біскупа і разважаннi аб крыжы нашага Збаўцы Езуса Хрыста, аб нашых адносiнах да крыжа ў асабiстым жыццi, аб неабходнасцi прайсцi школу Марыi, каб у Яе навучыцца пакоры, любовi i разумення Божай волi, а таксама падрыхтавалi свае сэрцы да прыйсця Уваскрослага Збаўцы Езуса Хрыста праз сакрамэнт пакаяння.

У Пальмовую нядзелю ўсе парафiяне з прыгожымi вербачкамi прывiталi бiскупа, прайшлi працэсiяй вакол касцёла і ўдзельнічалі ў трох урачыстых Імшах. Таксама ў гэты дзень біскуп благаславіў новую фігурку Найсвяцейшай Панны Марыі, усталяваную каля прыдарожных крыжоў у мікрараёне Паўднёвы ў Ваўкавыску.

На заканчэнне рэкалекцый кожны атрымаў пастырскае благаслаўленне.

Святлана Мурончык