Skip to main content

Велікапосныя рэкалекцыі ў Суботніках: адказныя за сябе, іншых і адносіны з Езусам

sub zam 58З 5 па 7 красавіка ў парафіі Св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Па запрашэнні пробашча парафіі кс. Аляксандра Лебядзевіча са словамі навукі ў гэтыя дні да вернікаў звяртаўся кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Падчас рэкалекцый адбыліся святыя Імшы ў Суботніках, Жамыслаўлі, Васілевічах, Кудэйшах, а таксама Крыжовы шлях. Была магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання.

На працягу трох дзён вернікі разважалі над трыма вымярэннямі нашай адказнасці: адказнасць за давераных мне асобаў, адказнасць за мае адносіны з Езусам, адказнасць за сваю тоеснасць.

Парафіяне шчыра ўдзячныя кс. Юрыю за змястоўныя словы навукі і спадзяюцца, што сэрцы кожнага з іх пераменяцца да лепшага, будуць адкрытыя на блізкіх і патрабуючых, а астатнія дні Вялікага посту пройдуць у бязмежным даверы Богу.

Людмiла Пясецкая