Skip to main content

Міністранты са Шчучына наведалі навіцыят і семінарыю піяраў у Польшчы

pijary ajcy 4Прадстаўнікі літургічнай службы алтара са Шчучына наведалі навіцыят і семінарыю айцоў піяраў у Польшчы, а таксама сталі сведкамі прыняцця вечных манаскіх абяцанняў. Хлопцаў суправаджаў а. Віталій Слука SP.

Навіцыят айцоў піяраў, які з’яўляецца прасторай духоўнага, інтэлектуальнага, чалавечага і піярскага развіцця, знаходзіцца ў Жэшуве, а семінарыя – у Кракаве.

pijary ajcy 1

Падчас наведвання гэтых месцаў хлопцы са Шчучына мелі магчымасць даведацца пра гісторыю Ордэна Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў і бліжэй пазнаёміцца з яго заснавальнікам св. Юзафам Каласансам. Таксама яны маглі зблізку прыгледзецца да манаскага жыцця.

Kс. Юрый Марціновіч