У дзейнасць Каталіцкага Касцёла ўключаны клопат аб хрысціянскім выхаванні дзяцей і моладзі. Касцёл заўсёды жыва цікавіўся іх выхаваннем і праблемамі, з якімі яны сутыкаюцца. Сённяшнія часы становяцца, аднак, выклікам для Касцёла, які шукае новых спосабаў дасягнуць маладога чалавека.
Ордэн Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў (піяры), галоўнай мэтай якога з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі, таксама шукае новых метадаў дайсці да сучаснай моладзі.
У сувязі з гэтым айцы піяры, якія служаць у парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, у лютым арганізавалі незвычайныя сустрэчы для моладзі. На гэты раз душпастыр а. Віталій Слука SP накіраваўся ў Мінск, а затым у Гродна, каб сустрэцца з маладымі людзьмі, якія паходзяць са Шчучына і на дадзены момант вучацца або працуюць у гэтых гарадах.
На сустрэчах як у Мінску, так і ў Гродне сабралася моладзь, сярод якой была законная сястра, а таксама малады чалавек, які зараз праходзіць службу ў арміі. Усе разам правялі час у размовах і забавах, падзяліліся сваімі радасцямі і цяжкасцямі са святаром.
Безумоўна, такія сустрэчы вельмі патрэбныя як святарам, так і самой моладзі. Дзякуючы гэтаму маладыя людзі могуць мець пастаянны кантакт са сваёй парафіяльнай сям’ёй у Шчучыне і будаваць далейшыя адносіны.
Kс. Юрый Марціновіч