Skip to main content

Душпастырства “OPEN” арганізавала забаўляльны вечар

open zabawa 2Перад Вялікім постам Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” арганізавала забаўляльны вечар. Сустрэча адбылася ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне.

Маладыя людзі сабраліся разам, каб весела правесці час перад саракадзённым перыядам Вялікага посту. У праграме вечару кожны ўдзельнік меў магчымасць праявіць свае здольнасці, a таксама быў час на супольныя гульні і інтэграцыйныя танцы.

Удзельнікі вечару перакананы, што гэтае мерапрыемства пакінула пасля сябе безліч незабыўных эмоцый і ўспамінаў і паспрыяла аднаўленню духоўных сілаў, каб свядома ўвайсці ў выключна важны час навяртання і перамянення жыцця.

Kс. Юрый Марціновіч