Skip to main content

Воранава запрашае

6 мая ў Воранаве распачнуцца Дыяцэзіяльныя дні моладзі. У гэтым годзе ў Воранава плануе прыехаць звыш 1000 маладых людзей. Каардынатар Дзён моладзі ў нашай дыяцэзіі кс. Антоні Грэмза сказаў: “У гэтым годзе нам хопіць і супольнай малітвы, і забавы. Між іншым адбудуцца выступленні музычных гуртоў, такіх як гурт клерыкаў нашай семінарыі “AVE”, “Maj” з Квасоўкі, “Ajrene” з Воранава, а таксама моладзі з Ліды-Фары. Таксама адбудзецца 8 катэхэз для 8 груп моладзі, тэмай якіх будуць святыя заступнікі Дзён моладзі ў Мадрыдзе. На другі дзень адбудзецца так званая “Дарога святла” па шляху Змёртвыхпаўсталага Хрыста з Воранава ў Германішкі. Як звычайна, адбудуцца прэзентацыі моладзевых груп”.

Запрашаем нашу моладзь у Воранава.