27 студзеня свет адзначаў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны – Аўшвіц-Біркенаў.
У Гродне акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні гета для яўрэяў 1 лістапада 1941 года. Гета №1 знаходзілася ў квадраце вуліц Замкавая – ВялікаяТраецкая (мяжа па яры) – Віленская, Савецкая. Цэнтральны ўваход у гета №1 быў з боку вуліцы Замкавай.
У Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту жыхарам гродна было прапанавана прайсці слядамі ахвяр Халакосту. Арганізавалі экскурсію па тэрыторыі былога гета журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч разам з фрык-тэатрам “Гексаген”. Паслухаць гісторыі пра гродзенцаў часоў Другой сусветнай вайны прыйшло каля 100 чалавек.
Спецыяльна да экскурсіі арганізатары рэканструявалі знешні выгляд вязняў гета.
Паводле hrodna.life