Skip to main content

Біскуп Кашкевіч наведаў з душпастырскім візітам назарэтанак у Гродне

kaliada nazaret 536 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў з душпастырскім візітам Кангрэгацыю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Гродне.

Найперш іерарх цэлебраваў Эўхарыстыю ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Падчас літургіі ён маліўся асабліва за ўсіх законных сясцёр, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Потым біскуп наведаў дом сясцёр, дзе акрапіў асвячонай вадой пакоі, у якіх жывуць законніцы, і дом для маці, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, пад назвай "Дом для мамы — Назарэт", адкрыты ў мінулым годзе па ініцыятыве назарэтанак.

Звяртаючыся да сясцёр назарэтанак, іерарх падзякаваў за іх штодзённае служэнне ў мясцовым Касцёле, за ўсе душпастырскія ініцыятывы, а таксама пажадаў, каб новы год быў багаты на Божую ласку і каб усім пачынанням спадарожнічала Божае благаслаўленне.

Kс. Юрый Марціновіч