З нагоды свята Божага Нараджэння ў шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай адбылося дзяленне аплаткай паміж міністрантамі, удзельнікамі моладзевага хору і іх бацькамі. Сустрэча сабрала больш за сотню чалавек. Вернікі мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца, разам памаліцца і прыняць удзел у разнастайных гульнях і конкурсах.
Тэкст: а. Віталій Слука SP
Фота: Дзмітрый Дзікевіч