Skip to main content

Аплаткавая сустрэча адбылася ў гродзенскім хоспісе

hospis aplatak 4Раство лічыцца сямейным святам - яго звычайна адзначаюць сярод блізкіх людзей. Аднак сярод нас ёсць тыя, хто з-за невылечнай хваробы не можа правесці калядны час дома. 

25 снежня ў стацыянары хоспіса гарадской клінічнай бальніцы №3 г. Гродна адбылося традыцыйнае дзяленне аплаткай – сімвалам Цела Хрыста. Перадусім прысутнае духавенства, кс. Аляксандр Венцкевіч SCJ і кл. Віталь Венцкевіч SCJ прачыталі ўрывак з Евангелля пра нараджэнне Збаўцы. Таксама напярэдадні сустрэчы ў хоспіс быў дастаўлены Бэтлеемскі агонь – сімвал радасці і надзеі.

Аплаткавае спатканне было арганізавана дзякуючы супрацоўнікам і валанцёрам “Цэнтра Дапамогі Жыццю”, які падтрымлівае невылечна хворых пацыентаў.

Алег Гарбачоў