Skip to main content

Фотафакт: святы Мікалай завітаў да дзяцей з Ліды

mikalaj lida 116 снежня ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылася аплатковая сустрэча для дзяцей і іх бацькоў. Падчас спаткання хлопцы і дзяўчаты спявалі калядныя песні і расказвалі тэматычныя вершы. Пасля да іх завітаў св. Мікалай і парадаваў дзяцей падарункамі. Напрыканцы, калі ўсе разам падзяліліся аплаткай, с. Галіна, парафіяльная катэхетка, пажадала ўсім прысутным, каб "падчас сёлетняга свята Божага Нараджэння ў сэрцы кожнага нарадзіўся сапраўдны Езус". 

mikalaj lida 2

Дзіяна Бранчэль